Приложение к мемуару Бориса Сребника "Воспоминания"
Приказ немецкого полевого коменданта об учреждении Минского гетто
с переводом на русский
Менск,20 липеня 1941г.
3 А Г А Д
НА УТВАРЭНЬНЕ ЖЫДОУСКАГА ЖЫЛОГА РАЁНУ У Г. МЕНСКУ
Пачынаючы ад даты гэтага загаду, у горадзе Менску будзе вылучана асобная
частка гораду выключна на пражываньне жыдоу.
2.
Усё жыдоускас жыхарстна гораду Менску абавязана пасьля агалошаньня
гэтага загаду на пряцягу 5-цi дзён прпабрацца у жыдоускi раён. Калi хто
з жыдоу пасьля сканчэньня raтara тэрмiну будзе знойдзены ня у гэтым
жыдоусiкм раёне, ён будзе арыштаваны i як найстражэй пакараны.
Няжыдоускае жыхарства, што жыве у межах жыдоускага жылога раёну, мае
безадкладнейшым чынам пакiнуць жыдоускi раён. калi вызваленых жыдамi
памешканьняу ня у жыжоускiм раёне не акажацца, Аддзел Прыдзелу
Памешканьняу Менскай Гарадзкой Управы адвядзе iншыя вольные памешканья.
з.
Дапушчаецца браць з сабою хатнюю маемасьць. Хто будзе злоулены на
забiраньнi чужога дабра або рабаваньня, будзе карацца праз расстрэл.
4.
Жыдоускi раён абмяжоуваецца наступнымi вулiцамi: Калгасны завулак
з'прыляганьнем Калгаснай вулiцы, далей паузрэчку з прыляганьнем
Нямiгскай вулщы, выключаючы праваслауную царкву, з прыляг. да
Рэспублiканскай вулщы, з прыляганьнем Шорная вул., Калектарнай вулщы,
Мэбэльнага завулку, Перакопскай вулiцы, Нiзавой вулiцы, Жыдоускiх
магiлак,Абутковай вулiцы, Другога Апанскага завулку, Заслаускай вулщы аж
да Калгаснага завулка.
5.
Жыдоускi жылы раён мае быць зараз-жа пасьля сканчэньня пярэбарау
агароджаны каменным мурам ад рэшты гораду. Мураваньне гэтага муру мусiць
быць зроблена жыхарамi жыдоускага раёну, прычым за будауляны матэр'ял
будзе iсцi каменьне з няжылых або зруянаваных будынкау.
6.
Бытаваньне ня у жылым жыдоускiм раёне жыдом, зграмаджаным у рабочыя
жыдоускrя дружыны, ёсьць забаронена. Гэтыя дружыны могуць выйсьцi са
свайго раёну толькi маючы накiраваньне на пэуныя месцы працы, вызначаныя
Менскай Гарадзкой Управай. Парушэньне гэтага загаду будуць карацца праз
расстрэл.
Жыдам дазволена уваходзiць i выходзiць з жыдоускага раёну толькi
дзьвюма вулщамi: Апанскай i Астроускай. Пералазiць праз мур забараняецца.
Нямецкай варце i варце службы парадку загадана страляць у парушальнiкау
гэтага.
8.
У жыдоускi жылы раён могуць уваходзщь адны толькi жыды i асобы, якiя
належаць да нямецкiх вайсковых фармаваньняу i да Гарадзкой Менскай.
Управы i толькi на выпадак справы.
9.
На жыдоускую раду ускладзена пазыка 30.000 чырвонцау на узнауленьне
выдаткау, зьвязаных з гэтымi пярэбарамi. Гэтыя грошы, процэнтная аплата
якiх пазьней будзе урэгулявана, павжны быць зложаны на пряцягу 12 гадзiн
пасьля выданьня гэтага загаду у касу Гарадзкой Управы (вулiа Карла
Маркса, 28).
10.
Жыдоуская Рада зараз-жа павiнна даць Аддзелу прыдзелу памешкань¬няу
Гарадзкоя Управы эаяву пра усе жыдамi пакiнутыя пахешканьня якiя
знаходзяцца ня у жыдоускiм раёне i яшчэ не занятыя арыйскiм (няжыдоускiм)
жыхарствам.
11.
Парадак у жыдоускiм жылым раёне будуць трымаць асобныя жыдоускiя дружыны
парадку (адмысловы эагад на гэта будзе сваiм часам).
За канчатковыя пярэбары жыдоускiх жыхароу у iхны раён поуную адказнасьць
мае Жыдоуская Рада гораду Менску. Усялякiя парушэньнi гэтага загаду
будуць як найстражэй пакараны.
ПАЛЁВЫ КАМЭНДАНТ
|